Titulo

Если Россия даст знак, мы будем резть свядомых патриотов Белоруси.

Участник военных сборов Мильчакова из Беларуси, дальше в оригинале, думаю тот кто захочет тот поймет.
«Калі Расея дасьць нам знак, мы сьвядомых патрыётаў будзем на вуліцах рэзаць», — беларускі ўдзельнік трэніроўкі ў нацыста Мільчакова. Сообщает http://startco.net.ua/

Паводле інфармацыі Свабоды, беларусы, што езьдзілі на баявую трэніроўку да расейскага нацыста Аляксея Мільчакова, паходзяць з Магілёва і Віцебску. Пасьля вяртаньня ад Мільчакова іх выклікалі на размовы ў праваахоўныя органы.

18 кастрычніка баевікі атраду расейскіх нацыяналістаў «Русіч» выклалі ў сваёй суполцы «ЎКантакце» фота невядомых байцоў зь беларускім дзяржаўным сьцягам.

«На мінулым тыдні інструктары ДШВБ „Русіч“ правялі камэрцыйную трэніроўку па тактыцы і агнявой падрыхтоўцы для нашых сяброў зь Беларусі», — пішуць баевікі.

На фатаздымку зь беларускім сьцягам 14 чалавек, але твары відаць толькі ў двух, адзін зь якіх — камандзір «Русіча» Аляксей Мільчакоў. Твары 11 байцоў на фота замазаныя (сярод іх ёсьць дзяўчына), яшчэ адзін апусьціў галаву. Сам Мільчакоў пацьвердзіў Свабодзе, што да яго на трэніроўку прыяжджала група беларусаў з 12 чалавек.

Радыё Свабода паспрабавала высьветліць, хто тыя беларусы, якія трэніраваліся зь Мільчаковым.

«Мне вельмі тонка намякнулі, папрасілі маўчаць»

Учора па сьвежых сьлядах «Наша Ніва» апублікавала артыкул, дзе сьцьвярджаецца, што большасьць удзельнікаў трэніроўкі зь Мільчаковым — жыхары Магілёва, сябры нефармальнага спартова-патрыятычнага клюбу «Сілавая група Русіч». Выданьне спасылаецца ў сваім матэрыяле на жыхара Магілёва Дзьмітрыя М., які нібыта каардынаваў выезд беларускай групы да Мільчакова. Прычым у інтэрвію «Нашай Ніве» ён запэўнівае, што сам ён прыхільнік тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі, а Крым і Данбас лічыць украінскімі.

Свабода зьвязалася з Арцёмам Старавойтавым, які адказвае за «тактычную падрыхтоўку» ў «Сілавой групе Русіч». Хлопец адразу ж запэўніў, што ня мае ніякага дачыненьня да трэніроўкі з нацыстамі.

— Мы дзьве розныя арганізацыі, проста назва аднолькавая! А іншых «Русічаў» увогуле ня ведаем асабіста. Мы — СГ, то бок сілавая група, а тыя — ДШ… нешта такое, шмат літар… — блытаецца Арцём.

На пытаньне, адкуль у іх зьявілася назва «Русіч», хлопец не дае адназначнага адказу.

— Проста слова прыгожае, без патаемнага сэнсу. Дарэчы, ужо патэлефанавалі з органаў, запыталі, якое дачыненьне мы маем да гэтай трэніроўкі. Я сказаў, што ніякага. Пасьля чаго мне вельмі тонка намякнулі, папрасілі маўчаць, бо цяпер усё можа быць выкарыстана супраць, і нас могуць палічыць сэпаратыстамі.

— Чым канкрэтна вы займаецеся ў сілавой групе?

— Я падбіраю людзей, якія хочуць папрацаваць ахоўнікамі на розных культурніцкіх мерапрыемствах, зарабіць дадаткова. Кіраўнік кажа, калі патрэбныя людзі, і я іх зьбіраю.

Арцём падкрэсьліў, што ня ведае Дзьмітрыя М. — чалавека, на якога спасылаецца «Наша Ніва».

— Людзі проста працуюць ахоўнікамі на рок-канцэртах на прыродзе, я яшчэ раз кажу! — пераконвае Арцём.

Дзьмітры Хілюк пазначаны як адміністратар на старонцы «СГ Русіч» у сацсетцы «ЎКантакце». Ён зрабіў рэпост таго фатаздымку зь беларусамі і Мільчаковым.

— Я разьмясьціў той пост выключна ў інфармацыйных мэтах. Карэспандэнт «Нашай Нівы» заявіў мне, быццам ён раскрыў «замазаныя твары» на фатаздымку і ўбачыў там мяне. Гэта няпраўда, фэйк. Да расейскага «Русіча» мы ня маем дачыненьня і не падтрымліваем зь імі кантактаў. Дый страйкболам ніколі не цікавіліся! Абвяржэньне яшчэ ўчора зьявілася ў суполцы, — кажа Хілюк.

Сапраўды, абвяржэньне датычнасьці беларускіх «Русічаў» да трэніроўкі з нацыстам Мільчаковым было апублікаванае ў суполцы сілавой групы.



— Адкуль узьнікла ідэя стварыць сілавую групу? Ці зарэгістраваны «Русіч» афіцыйна?

— У 2012 годзе я сабраў паплечнікаў, знаёмых з досьведам працы ў ахове ў розных забаўляльных установах. Шукаў ім працу, каб дапамагчы зарабіць, бо вакансіяў ахоўніка ў Беларусі бракуе. А брыгада «Русіч» зьявілася толькі ў 2014 годзе ў сувязі з вайной на Данбасе, наколькі вядома. Некалькі год таму мы спрабавалі зарэгістравацца як моладзевая арганізацыя, зьвярталіся ў Магілёўскі аддзел БРСМ, нават у Адміністрацыю прэзыдэнта пісалі, аднак уладам ідэя не спадабалася, таму і засталіся без рэгістрацыі. На сёньняшні дзень функцыянуем проста як клюб па інтарэсах, — сказаў Свабодзе кіраўнік СГ «Русіч».

«Сьвядомых ура-патрыётаў будзем проста на вуліцах жыўцом рэзаць»

У суполцы дывэрсійна-штурмавой выведнай групы «Русіч» «УКантакце», дзе і быў выкладзены фатаздымак з трэніроўкі, можна знайсьці 119 падпісчыкаў зь Беларусі — пераважна з Магілёва, Віцебску і Гомеля. Частка зь іх адначасова падпісаныя і на старонку клюбу «СГ Русіч». Але ніякіх прыкметаў паездкі да Мільчакова на старонках беларусаў — падпісчыкаў абедзьвюх суполак адшукаць немагчыма.

Між тым Свабода зацікавілася камэнтарамі пад пастом ДШВГ «Русіч» зь вядомым фатаздымкам. Прыцягнула ўвагу сварка двух карыстальнікаў сацсетак зь Беларусі: адзін выступаў рэзка супраць такіх трэніровак, а другі падтрымліваў іх правядзеньне. «Толькі РФ дасьць нам знак, мы сьвядомых ура-патрыётаў будзем проста на вуліцах жыўцом рэзаць», — напісаў апошні.



З прычыны такой актыўнасьці Антона (Сегаў — прозьвішча не сапраўднае) у суполцы баевікоў карэспандэнты Свабоды вырашылі зь ім зьвязацца праз сацсетку.

«Ва ўладаў і спэцслужбаў да мяне прэтэнзіяў няма»

Ад размовы праз тэлефон Антон катэгарычна адмовіўся, але пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў пісьмова. «Што цікавіць, можаце спытаць, але без пытаньняў пра ўладу. Мне не патрэбныя праблемы з органамі», — папярэдзіў ён.

Свой удзел у трэніроўках пад кіраўніцтвам Мільчакова 26-гадовы хлопец прызнаў.

«Мы езьдзілі трэніравацца зь людзьмі, у якіх ёсьць досьвед удзелу ў баявых дзеяньнях. Мы мірная краіна, але ў любы момант нават у самай мірнай краіне можа ўспыхнуць пажар. І мы, у выпадку чаго, павінны яго прадухіліць», — кажа ён.

На ўдакладненьне Свабоды, дзе той бачыць пагрозу мірнаму жыцьцю краіны, Антон патлумачыў:

«Я кажу пра сытуацыю ва Ўкраіне 2013 году. Пагроза можа, і, хутчэй за ўсё, будзе паходзіць ад нашых мясцовых нацыяналістаў, а іх апошнім часам разьвялося як тараканаў. Але такіх меншасьць. Шанцаў няма абсалютна».

Паводле ягоных слоў, пасьля таго як «беларускія сябры» Мільчакова вярнуліся на радзіму, іх выклікалі на гутарку ў праваахоўныя органы.

«Зь Віцебску ні ў кога праблем адмысловых не было. Звычайныя сяброўскія гутаркі — і дадому. Ва ўладаў і спэцслужбаў да мяне прэтэнзіяў няма. Так, мяне выклікалі, размаўлялі. Як бачыце, я на волі», — кажа Антон.

Імёны ўдзельнікаў трэніроўкі Антон не раскрывае. Кажа, што гэта былі часткова прадстаўнікі клюбу «Сілавая група Русіч», часткова — «простыя рабацягі» зь Віцебску і Магілёва. Двое, кажа хлопец, раней ваявалі на Данбасе (трэба адзначыць, учора Мільчакоў сказаў Свабодзе, што двух беларусаў з гэтай групы ён ведаў яшчэ з 2014 году па Данбасе — нібыта туды яны вазілі «гуманітарку»).

Паводле слоў Антона, ён і сам быў на Данбасе ў 2015-м і «мае выхады на патрэбных людзей», але асабіста зь Мільчаковым знаёмы да гэтай трэніроўкі ня быў. Зьвязваліся зь ім для выезду групы «іншыя людзі».

«Ехалі амаль усе правыя (у сэнсе палітычных перакананьняў. — РС). Патрыёты Беларусі. Некалькі чалавек па прыезьдзе зь некаторых прычын адсеяліся. Навучалі ваеннай падрыхтоўцы, стральбе, іншым вайсковым рэчам», — кажа ён.

* * *

ДШВГ «Русіч» — баявы атрад расейскіх нацыяналістаў, прымаў удзел у вайне на Данбасе. За камандзірам «Русіча», 25-гадовым ураджэнцам Пецярбургу Аляксеем Мільчаковым (пазыўны «Сэрб», мянушка «Фрыц») цьвёрда замацавалася рэпутацыя нэанацыста і садыста.

У траўні вялікі розгалас набыла гісторыя пра тое, як беларускіх дзяцей зь Віцебску, Друцку і Талачына вазілі ў Расею на вайсковыя зборы, дзе інструктарамі працавалі баевікі групы «Русіч» і асабіста яе камандзір Аляксей Мільчакоў. Сам 25-гадовы Мільчакоў заявіў тады Свабодзе, што ў «Русіча» «вялікія інтарэсы, зьвязаныя зь Беларусьсю».